Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники много рассуждают, что сделать, чтобы медработники не уезжали из страны. Медсестра из минской больницы дала им простой ответ
  2. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


Удзень 17 чэрвеня мужчына з бел-чырвона-белым сцягам ускараскаўся на вышку мабільнага аператара ў Вільнюсе. Так ён выказаў свой пратэст супраць дзеянняў Дэпартамента міграцыі Літвы, паведамляе LRT.

Экстранныя службы, якія прыбылі на месца, угаварылі мужчыну спусціцца ўніз. Там ён расказаў журналісту TV3.lt, што яго завуць Ягор Міхалькевіч. Яму 38 гадоў. У Літве ён знаходзіцца са жніўня 2020 года і з’яўляецца «просьбітам прытулку». За чатыры гады знаходжання ў краіне гэтага статусу ён так і не атрымаў.

— Я ўдзельнічаў у выбарах (у Беларусі. — Заўв. рэд.) быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыкі, дапамагаў у выбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. За маю дзейнасць мяне саджалі ў ІЧУ. Сяне пераследвалі ў Беларусі, таму мне давялося з’ехаць. Са жніўня 2020 года мне адмаўляюць [у прытулку ў Літве], я суджуся. Суд становіцца на мой бок, мне потым зноў адмаўляюць [у прытулку]. Замкнёнае кола. Чатыры гады я жыву ў статусе просьбіта прытулку, — расказаў беларус, падкрэсліўшы, што праз гэта не можа знайсці афіцыйную працу.

Ён таксама адзначыў, што мэтай яго пратэсту было атрыманне дакументаў, з якімі ён мог бы «спакойна жыць і працаваць» у Літве.