Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


У лютым 2024 года ў беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які жыве ў Бучы пад Кіевам, выйшаў зборнік новых вершаў «Нічога нястрашнага». Большасць з іх была напісаная пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Пра выхад кнігі Прылуцкі расказваў у сваіх сацыяльных сетках.

Сергей Прилуцкий. Фото: facebook.com/SiarhiejPrylucki
Сяргей Прылуцкі. Фота: facebook.com/SiarhiejPrylucki

«У Берліне ў выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніжка маіх апошніх вершаў. Акрамя трох тэкстаў усе яны напісаныя пасля 24.02.24, але і гэтыя тры таксама пра вайну і яе прадчуваньне. Першы з лістоў Адаму быў напісаны ў сакавіку 2021 году, другі — у студзені 2022-га. РПЦ — у ліпені 2019-га. І яны цалкам апісваюць тое, што адбываецца зараз. Дзякуй дарагім Дзмітрый Строцаў (беларускі паэт, галоўны рэдактар выдавецтва. — Заўв. рэд.) за выданьне, Кацярыне Пікірэні за малюнак і Наталлі Русецкай за рэдактуру. І, галоўнае, украінскаму войску, што яшчэ жывы і маю магчымасьць пісаць гэты пост», — напісаў Прылуцкі.

Паэт жыве ва ўкраінскай Бучы больш за 15 гадоў. У 2022 годзе ён здолеў адтуль прыкладна пасля двух тыдняў акупацыі. Вярнуўся ў маі 2022-га, калі ў мястэчку з’явілася вада і ацяпленне. Праз кватэру Прылуцкіх прайшлі расіяне, некаторыя рэчы былі скрадзены.

У сваіх сацыяльных сетках Прылуцкі змяшчаў адзін з вершаў, што ўвайшоў у кнігу.

Тут пачыналася татальная вайна

гарэў аэрапорт на ганку людзі

бясконцыя палілі цыгарэты

казалі — мы такога не чакалі

пад гукі авіяцыі і стрэлы

ў аўто грузілі рэчы і радню

ў падвалах пахла цьвільлю і лайном

таксі стаяла ля суседняга будынку

каб рушыць неўзабаве ў бок сталіцы

хто здолеў дазваніцца да сваіх

крычаў — у нас тут срака тут п*зда

пакуль над дахамі ляцелі верталёты

пакуль яшчэ было каму крычаць

і не ляцелі над царквой снарады

яшчэ былі кансервы і бухло

па крамах не блукалі марадзёры

для іх вайна здавалася гульнёй

нязвыклаю і шчодраю прыгодай —

нібы ў кіно глядзелі як жыцьцё

імкліва трансфармуецца ў кашмар —

былі адзінымі каму было ўсё пох*й

суседка абдымаючы дзяцей

ледзь стрымлівала плач дрыжэла неба

з бліжэйшага адкрытага акна

ляцелі водары забытага сьняданку

яшчэ крыху — ніхто ня знаў — і ўсё

замкнецца пастка і пачнецца пекла

яшчэ ніхто ня думае пра сьмерць

але ўжо адчуваюць ейны подых

пусцеюць вуліцы ў ваколіцах і п’яны

пенсіянер глядзіць зачаравана

з балкона як палае далягляд

і ўніз ляціць апошні недапалак

Сяргей Прылуцкі, «Раніца 24-га»