Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  2. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  3. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
Читать по-русски


25-гадовы беларускі форвард Мікалай Сыты выступае ў «Торуні» чацвёрты сезон запар. Восенню 2024 года ён атрымаў польскі пашпарт. Хакеіст ужо паспеў згуляць за нацыянальную зборную гэтай краіны ў таварыскіх матчах. Пасля пачатку вайны ва Украіне Сыты падпісаў антываенную дэкларацыю Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Блог «Людзі» звязаўся з хакеістам, каб даведацца пра ягонае жыццё ў Польшчы, ад’езд з Беларусі і ціск на гульцоў пасля жніўня-2020. Мікалай аддаў перавагу таму, каб адказаць на пытанні пісьмова. Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Николай Сытый в матче за хоккейный клуб "Торунь", 7 декабря 2024 года. Фото: torunskihokej.pl
Мікалай Сыты ў матчы за хакейны клуб «Торунь», 7 снежня 2024 года. Фота: torunskihokej.pl

«Польшча стала для мяне новым домам»

— Чаму вырашылі атрымаць польскі пашпарт?

— Польшча стала для мяне новым домам, дзе я магу адчуваць сябе свабодным. Пашпарт гэтай краіны адкрыў мне новыя магчымасці. Працэс афармлення ўсіх дакументаў заняў каля трох гадоў, але ён таго каштаваў. Мне камфортна ў Польшчы. Мову ўжо дастаткова добра асвоіў, хоць яшчэ вучуся. Плюс з новым пашпартам цяпер значна лягчэй падарожнічаць.

— Дарэчы, чаму вы хочаце, каб вас называлі Міколай?

— Гэта польская форма майго імені. Падабаецца, як яна гучыць. Скажам так: гэта частка майго жадання інтэгравацца ў польскае грамадства.

— Вам падабаецца Торунь?

— Гэта прыгожы горад з багатай гісторыяй і выдатнай архітэктурай. Стары горад і планетарый — мае любімыя месцы. Часам мяне пазнаюць фанаты хакея па-за арэнай, што, вядома, радуе.

— Каштавалі знакамітыя торуньскія пернікі?

— Так, яны цудоўныя! З польскіх страваў люблю бігас і журэк. Вельмі смачная і сытная кухня.

«Любая нязгода магла каштаваць кар’еры»

— Вы вырашылі з’ехаць у 2021-м з Беларусі ў Польшчу. Ці паўплывала на вашае рашэнне сітуацыя ў краіне?

— Пасля падзей 2020 года многія спартоўцы, нават тыя, хто далёкі ад палітыкі, у тым ліку і я, адчулі ціск. Асабістая бяспека, адсутнасць перспектываў для свабоднага развіцця былі ключавымі прычынамі пераезду.

— Пры гэтым пасля жніўня-2020 амаль усе нашыя хакеісты ніяк не выказваліся…

— Так, у большасці выпадкаў гульцы аддавалі перавагу маўчанню. Многія сапраўды не цікавіліся палітыкай. Аднак хакеісты разумелі, што любая нязгода з афіцыйнай пазіцыяй можа каштаваць кар’еры або нават прывесці да сур’ёзнейшых наступстваў.

— Да ад’езду ў Польшчу вы правялі два сезоны ў «Дынама-Маладзечна» і напэўна ў курсе гісторыі з хакеістам Іллёй Літвінавым, якога збілі сілавікі, але справу замялі. Чаму і тады ўсе маўчалі?

— Складанае пытанне. Думаю, многія баяліся за сябе і свае сем'і. Літвінаў таксама разумеў, што любое слова можа абярнуцца супраць яго.

«Гэта больш палітыка, чым спорт»

— У той час у вас быў двухбаковы кантракт з мінскім «Дынама». У КХЛ вы не дэбютавалі, але трэніраваліся з камандай. Вядома, што і трэнеры «Дынама» на чале з Крэйгам Вудкрафтам настойвалі на падпісанні хакеістамі праўладнага ліста спартоўцаў. Як гэта адбывалася?

— Праводзіўся не адзін сход, дзе нас пераконвалі падпісаць ліст. Было відаць, што гэта мае вялікае значэнне для кіраўніцтва. На хакеістаў аказваўся пэўны ціск. Аргументавалі тым, што гэта «агульная пазіцыя» каманды і што адмова можа адбіцца на нашай кар’еры. Некаторым гульцам пагражалі. Большасць падпісала — проста каб пазбегнуць канфліктаў. Не чакайце ад мяне канкрэтных прозвішчаў. Скажу толькі, што сам нічога не падпісваў.

— Але ў выніку імёны тых, хто падпісаў той праўладны зварот, не былі апублікаваныя.

— Магчыма, праз усведамленне таго, што гэта выкліча рэзананс.

— Вы выхаванец СДЮШАР БФСТ «Дынама». Што можаце пра сказаць пра Дзмітрыя Баскава, які на пачатковым этапе вашай кар’еры быў дырэктарам дынамаўскай школы?

— З Баскавым перасякаліся некалькі разоў. Як хакейны менеджар ён нядрэнны. У яго відавочна ёсць уплыў і сувязі, але гэта больш палітыка, чым спорт.

«Хочацца заваяваць медалі»

— Якое стаўленне да хакея ў Торуні?

— Хакей тут любяць, але гэта не самы папулярны від спорту. Мясцовая валейбольная, баскетбольная каманды прыцягваюць нямала ўвагі. А так заўзятары лаяльныя і актыўна падтрымліваюць хакейную каманду, што натхняе.

— Як вам польская ліга?

— Чэмпіянат з кожным годам становіцца ўсё мацнейшым. У лігу прыязджаюць якасныя легіянеры, якія сапраўды робяць розніцу на лёдзе. Гэта не толькі павышае ўзровень, але і дапамагае мясцовым гульцам расці, пераймаючы досвед. А вось беларускі хакей, калі глядзець збоку, на жаль, перажывае цяжкія часы.

— З кожным сезонам паляпшаецца вашая статыстыка ў «Торуні» (у мінулым сезоне Сыты набраў 36 ачкоў у 39 матчах рэгулярнага чэмпіянату). З чым гэта звязваеце?

— З упартай працай і адаптацыяй да польскага хакея. Спадзяюся, далей будзе толькі лепш. Хочацца заваяваць медалі чэмпіянату краіны. «Торунь» пры мне ўвесь час выходзіла ў плэй-оф, але на большае пакуль не хапала стабільнасці і фінансавых рэсурсаў. Але я веру, што ў нас ёсць патэнцыял.

— Вы паспелі дэбютаваць за нацыянальную зборную Польшчы. Як уражанні?

— Паўдзельнічаў у спарынгах у лістападзе і ў снежні. Напрыклад, на мінулым тыдні ў горадзе Санак мы згулялі два матчы з украінцамі (каманды абмяняліся перамогамі з лікам 2:1. — Заўв. рэд.). Быў прыемна здзіўлены: і якасцю падрыхтоўкі каманд, і арганізацыяй матчаў, і падтрымкай заўзятараў. Упэўнены, што ў будучыні польскі хакей зможа выйсці на яшчэ вышэйшы ўзровень і паспяхова канкураваць на міжнароднай арэне (вясной наступнага года палякаў чакае выступленне на чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1А — другім па сіле ў сусветным хакеі. — Заўв. рэд.).

Чытайце таксама