Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  4. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  5. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  6. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  7. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  11. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская назвала тры магчымыя сцэнары пераменаў у Беларусі. Яна загаварыла пра гэта падчас лекцыі пра рэгіянальную стабільнасць і бяспеку ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе, паведамляе «Позірк».

Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr / Office of Sviatlana Tsikhanouskaya

Палітык адразу агаварылася, што «сёння складана прадказаць, як будзе развівацца сітуацыя».

Ціханоўская лічыць, што паводле першага сцэнара, які прадугледжвае перамогу Украіны ў развязанай супраць яе Расіяй вайне, «Беларусь атрымлівае яшчэ адзін гістарычны шанец».

— Чым слабейшы [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін, тым слабейшы [Аляксандр] Лукашэнка. Без падтрымкі Расіі рэжым Лукашэнкі не зможа ўтрымаць уладу, што адкрывае для нас акно магчымасцяў. Таму дапамога Украіне для перамогі ў вайне — наш нацыянальны інтарэс, — канстатавала яна.

Другі сцэнар прадугледжвае «кампраміс або ўгоду з Пуціным, якая замарозіць канфлікт», і такога развіцця падзей, паводле Ціханоўскай, «пажадана пазбегнуць».

— У такой сітуацыі ёсць рызыка, што ў Беларусі захаваецца статус-кво, і яна застанецца пад кантролем Расіі. У абодвух дыктатараў з’явіцца час, каб умацаваць сваю ўладу і падрыхтавацца да новага нападу. Такі сцэнар небяспечны не толькі для беларускай незалежнасці, але і для міру ў рэгіёне, — папярэдзіла палітык.

Трэці сцэнар прадугледжвае надыход перамен у Беларусі да перамогі Украіны. Ціханоўская падкрэсліла, што «рэжым Лукашэнкі значна менш стабільны, чым здаецца».

— Мы не ведаем, што можа паслужыць штуршком: эканамічны крызіс, незадаволенасць насельніцтва ці раскол элітаў, — заявіла яна. — Нават адсутнасць дыктатара цягам нейкага часу стварае вакуум улады і паралізуе сістэму. Такія змены могуць стаць пераломным момантам.

Лідарка дэмсіл падкрэсліла, што «ва ўсіх трох сцэнарах існуе мноства пераменных».

— Мы не ведаем, як і калі адбудуцца перамены. Але мы мусім быць гатовыя скарыстацца магчымасцю, калі яна з’явіцца, — дадала яна.