Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники много рассуждают, что сделать, чтобы медработники не уезжали из страны. Медсестра из минской больницы дала им простой ответ
  2. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


Крыху больш за месяц таму Аляксандр Лукашэнка апраўдваўся, што выкарыстоўвае фінскую сякеру, бо «на беларускія страшна глядзець», і запатрабаваў «зрабіць сваё». І вось 29 траўня падчас наведвання аршанскага завода «Легмаш» яму прадставілі беларускую сякеру, якую выпусцілі сумесна «Гарызонт» і МТЗ. Даведаліся, за колькі можна купіць айчынны інструмент, і параўналі цэны з канкурэнтамі.

Александр Лукашенко рассматривает беларусские топоры во время посещения завода «Легмаш», 29 мая 2024 года. Фото: телеграм-канал «Пул Первого»
Аляксандр Лукашэнка разглядае беларускія сякеры падчас наведвання завода «Легмаш», 29 траўня 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «Пул Первого»

У прыёмным пакоі завода «Гарызонт», куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як звычайная грамадзянка, расказалі няшмат.

— Баюся, у масавую вытворчасць яны пакуль яшчэ не паступілі, — адказала спецыялістка.

У МТЗ ж расказалі, што сякеры ў продаж паступілі і ёсць у фірмовай краме завода «Гандлёвы дом BELARUS», які знаходзіцца ў Смаргоні. Пад выглядам пакупніцы нашая журналістка звярнулася туды.

— Я бачыла ў тэлеграм-канале Аляксандра Лукашэнкі, што МТЗ і «Гарызонт» зрабілі ўласную беларускую сякеру. Яе ўжо можна купіць?

— Так, маленькая — 95 рублёў, вялікая — 115. Вялікіх у наяўнасці ўжо няма. Матэрыял? Метал. А які менавіта, не ведаю, не напісана.

— Гэта тая, якую паказвалі ўчора Лукашэнку?

— Учора ці не ўчора, не ведаю, але прадаецца.

— Яе можна купіць толькі ў вас ці ў іншыя крамы таксама будуць завозіць?

— У нас ёсць, дзе яшчэ — не ведаю.

— Скажыце, а па якасці яна добрая, не разваліцца?

— Без паняцця нават, мы імі не працавалі, таму не скажам.

— А колькі іх ёсць у продажы?

— Некалькі маленькіх (46 см агульная даўжыня), вялікая была сёння, але купілі ўжо (якой яна даўжыні, не скажу).

— Так, а з’явяцца яшчэ?

— Без паняцця, мы не ведаем. Можаце праз нейкі час ператэлефанаваць.

Беларусский топор, который сделали «Горизонт» и МТЗ по требованию Лукашенко. Орша, завод «Легмаш», 29 мая 2024 года. Фото: телеграм-канал «Пул Первого»
Беларуская сякера, якую зрабілі «Гарызонт» і МТЗ на патрабаванне Лукашэнкі. Орша, завод «Легмаш», 29 траўня 2024 года. Фота: тэлеграм-канал «Пул Первого»

Як беларуская сякера глядзіцца на фоне канкурэнтаў? Магчыма, распрацоўка айчынных прадпрыемстваў заваюе сусветныя рынкі?

Нават калі такая задача перад вытворцамі і будзе стаяць, то беларускі інструмент зазнае жорсткую канкурэнцыю — буйных вытворцаў сякер нямала.

Напрыклад, брэнд Startul, пад якім інструменты робяць у Германіі, Польшчы, на Кіпры, Тайвані, у Індыі, Кітаі — усяго ў дзесяці краінах на больш чым 50 прадпрыемствах. У Беларусі кошт невялікіх сякер (ад 31 см) гэтай маркі стартуе ад 25 рублёў. Большыя варыянты (ад 43 см) каштуюць ад 37 да 74 рублёў.

Папулярныя і сякеры ад фінскага брэнда Fiskars. Акурат той, якой сек дровы Лукашэнка. Іх цана ўжо вышэйшая: самую танную і мініяцюрную (23 см) сякеру можна знайсці за 126 рублёў, цана большага інструмента (ад 35 см) стартуе ад 141 рубля.

У топе ў аматараў і шведскія сякеры ад Husqvarna: цэны на іх наогул разбягаюцца ад 100 рублёў за невялікую (36 см) да 342 за вялікую (70 см).

Калі раптам улады вырашаць пастаўляць айчынныя сякеры ў Расію, то тут таксама давядзецца вырашаць пытанне з канкурэнцыяй і цаной. На рынку суседняй краіны ёсць свае папулярныя брэнды — «Сибртех», «Вихрь», «Рокот» і іншыя. З выгляду, вядома, яны адрозніваюцца ад тых, якія паказалі Лукашэнку, а таксама еўрапейскіх вытворцаў. Аднак іх цана значна ніжэйшая за цану беларускай прадукцыі. Так, напрыклад, за стандартную сякеру «Сибртех» даўжынёй 40 см хочуць мінімум 636 расійскіх рублёў (або 23 беларускія паводле курсу Нацбанка на 30 траўня). А інструменты маркі «Вихрь» даўжынёй ад 38 см каштуюць ад 539 расійскіх рублёў (або 19 беларускіх). Цана сякер брэнда «Рокот» стартуе ад 465 расійскіх (16 беларускіх).

Нагадаем, падчас наведвання завода «Легмаш» 29 траўня Лукашэнка таксама заявіў, што аднаго віду сякеры ўласнай вытворчасці мала.

«Калун трэба рабіць больш магутны, усе [віды сякер] мы павінныя рабіць <…> да канца гэтага года», — даручыў ён.

Чытайце таксама