Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники много рассуждают, что сделать, чтобы медработники не уезжали из страны. Медсестра из минской больницы дала им простой ответ
  2. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  14. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


/

З 19 лістапада на тэлеканале «Беларусь 1» пачаў выходзіць шматсерыйны праект «Час выбраў нас» (назву выбралі згодна з новым слоганам Аляксандра Лукашэнкі), які расказвае пра 34 гады гісторыі незалежнай Беларусі. Як пішуць прапагандысты, у дакументальных фільмах пакажуць яе шлях «ад краіны, што стаіць ля прорвы, — да дзяржавы, чыю пазіцыю паважаюць на сусветнай арэне». Са зместу ж відавочна, што выхад фільма прымеркаваны да прэзідэнцкіх выбараў і закліканы чарговым разам атаясаміць беларускую дзяржаўнасць з персонай аднаго чалавека — Аляксандра Лукашэнкі. У ім ён паўстае стваральнікам незалежнай Беларусі. Праўда, у спробах гэта зрабіць прапагандысты выкарысталі фэйк чвэрцьвяковай даўніны, а заснаваныя на фальшыўцы тэзісы наогул супярэчаць пасылу самога фільма. Расказваем, пра што гаворка.

Александр Лукашенко в бытность депутатом Верховного Совета Беларуси. Изображение: кадр из фильма «Время выбрало нас», «Беларусь 1»
Аляксандр Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі. Кадр з фільма «Час выбраў нас», «Беларусь 1»

Ужо ў першай серыі праекта шмат хлусні і маніпуляцый. Да прыкладу, адзін з анонсаў гучыць так: «Як Лукашэнка спрачаўся з Гарбачовым». У якасці доказу выкарыстаны вядомы фрагмент відэа з адной з нарадаў савецкай эпохі — вось толькі ніякай спрэчкі там няма. Лукашэнка агучвае адзін з тэзісаў (відавочна, паўтараючы нейкі з тэзісаў самога лідара СССР Міхаіла Гарбачова наконт праграмы перабудовы), а ў канцы савецкі прэзідэнт адпускае жарт на адрас Лукашэнкі: «Значыць, не ўсё ты чытаў», — пасля чаго ў зале гучыць смех.

Гэты эпізод добра вядомы. Лукашэнка тады аказаўся сярод удзельнікаў нарады па пытаннях укаранення арэнды ў сельскай гаспадарцы, якую праводзіў Гарбачоў. Сярод іншых туды запрасілі кіраўніка Магілёўскага аблаграпраму Яўсея Карнеева. Той, паводле словаў літаратуразнаўца і палітолага Аляксандра Фядуты, «у якасці „жывога прыкладу“ (раптам спатрэбіцца?) рэкамендаваў запрасіць на нараду і дырэктара саўгаса Аляксандра Лукашэнку».

Як адзначаў Фядута, сам факт удзелу ў такой нарадзе меў вялікае значэнне для будучага палітыка як для любога чалавека, што робіць кар’еру. І ён выціснуў з яго ўсё магчымае:

«Па тэлевізары ўсе землякі бачылі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку як удзельніка ўсесаюзнай нарады па арэндным падрадзе. І асабліва адзін момант прыцягнуў іх увагу: з трыбуны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падчас выступу павярнуўся да Міхаіла Сяргеевіча Гарбачова, які знаходзіўся ў прэзідыуме, і ўдакладніў:

— Я так кажу, Міхаіл Сяргеевіч?

— Так, так, — згодна заківаў той галавой.

Гэта сур’ёзна — сам генеральны сакратар згаджаецца з дырэктарам саўгаса! Па-іншаму і быць не магло: Гарбачова ж спыталі, ці згодны ён з уласнымі думкамі, уласнымі ідэямі. Вядома, ён пагадзіўся. Але выбудаваў Лукашэнка ўсё па-майстэрску».

Аднак самы галоўны міф першай серыі гэтага праекта звязаны з Белавежскімі пагадненнямі. Нагадаем, што яны былі падпісаныя 8 снежня 1991 года ў рэзідэнцыі «Віскулі» і фактычна зафіксавалі канец існавання Савецкага Саюза і стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Дакумент падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны, аднак яго потым мусілі зацвердзіць парламенты гэтых краін.

Паводле спікера беларускага парламента Станіслава Шушкевіча, з Віскулёў ён ехаў у Мінск з думкай, што Белавежскія пагадненні могуць паставіць кропку ў яго кар’еры, бо камуністы ў Вярхоўным Савеце наўрад ці ратыфікавалі б гэты дакумент. Але адбылося адваротнае. 10 снежня пагадненне зацвердзіў Вярхоўны Савет Украіны. Інфармацыя пра гэта адразу стала вядомая ў Беларусі. Пасля гэтага большасць беларускіх дэпутатаў таксама прагаласавала «за». Супраць быў толькі адзін чалавек (усяго ў Вярхоўным Савеце было 360 дэпутатаў).

Міф пра тое, што гэтым адзіным дэпутатам, якія хацелі захаваць СССР, быў менавіта Лукашэнка, існуе даўно. Прапаганда выкарыстоўвала яго яшчэ ў дзевяностыя гады. У 2000-м у часопісе «Няміга літаратурная» нават выйшла дакументальна-мастацкая аповесць «Аляксандр Лукашэнка», якую напісаў Уладзімір Якутаў. У ёй сцвярджалася, што падчас таго галасавання герой аповесці «набраўся смеласці і сказаў сваё цвёрдае „не!“». У 2001-м пра гэта гаварылася на афіцыйным сайце Лукашэнкі, праз чатыры гады — на сайце Саюзнай дзяржавы. Лагічна, што гэты факт увайшоў у масавую свядомасць і яго паўтаралі іншыя людзі. Напрыклад, прэзідэнт СССР, той самы Міхаіл Гарбачоў, які не прысутнічаў у зале (акурат яго ў фільме ў якасці адзінага доказу цытуюць прапагандысты) і, відавочна, чуў гэтую інфармацыю ў медыя.

Даведацца, хто менавіта быў чалавекам, які галасаваў супраць, немагчыма. Беларускія дэпутаты ў той дзень не праводзілі пайменнага галасавання — у адрозненне ад іх украінскіх і расійскіх калегаў, чые імёны вядомыя. І тым не менш ёсць дэпутат, які прэтэндуе на гэты статус. У 2011-м пра гэта заявіў у інтэрв'ю камуніст Валерый Ціхіня. «Тады самыя рэзкія і супрацьлеглыя выступленні на пленарным паседжанні беларускага парламента па гэтым пытанні былі ў Зянона Пазняка і ў мяне. Але я жахнуўся, калі даведаўся, што аказаўся ў гордай адзіноце», — расказваў ён.

Слева направо: Витольд Фокин, Леонид Кравчук, Станислав Шушкевич, Борис Ельцин, Вячеслав Кебич. Беловежская пуща. 1991 год. Фото: Юрий Иванов
Злева направа: Вітольд Фокін, Леанід Краўчук, Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын, Вячаслаў Кебіч. Белавежская пушча, снежань 1991 года. Фота: Юрый Іваноў, TUT.BY

Сапраўды, у стэнаграме сесіі зафіксаваны выступ Ціхіні, які крытыкаваў Белавежскія пагадненні, а вось Лукашэнка тады наогул не падымаўся на трыбуну. Акрамя таго, пра ўчынак дэпутата-камуніста захаваліся ўспаміны яго калег. «Адзіным дэпутатам, які не галасаваў за ратыфікацыю пагадненьняў, быў мой сусед па Авальнай залі, былы сакратар ЦК КПБ Валер Ціхіня — пабачыўшы, што ён цісьне кнопку „супраць“, я ўступіў зь ім у дыскусію, якую назваць „джэнтэльмэнскай“ можна толькі зь вялікім перабольшваньнем. Ну, а дэпутат Лукашэнка, які потым заяўляў, што гэта ён прагаласаваў „супраць“, — увогуле, як сьведчыць пратакол электроннага галасаваньня, у залі адсутнічаў», — успамінаў дэпутат Сяргей Навумчык.

«Усім вядома і пратакольна зафіксавана, — адзначаў спікер парламента Станіслаў Шушкевіч, — яго [Лукашэнкі] не было падчас галасавання. Я думаю, гэта варыянт выкрутлівасці і неймавернага нюху на небяспеку. Яго не было. Яго проста не было ў зале! Усе ж ведаюць, што супраць выступаў адзін толькі Ціхіня».

Але яшчэ важнейшае іншае: расказваючы пра гэты эпізод, стваральнікі праекта «Час выбраў нас» відавочна супярэчаць самі сабе. Бо ў фільме Лукашэнка пазіцыянуецца, па сутнасці, стваральнікам беларускай дзяржавы. Аднак самастойнай краіна стала толькі пасля абвяшчэння незалежнасці. Дэ-юрэ гэта адбылося 25 жніўня 1991 года, калі «Дэкларацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР» быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.

А вось дэ-факта гэта здарылася акурат у Белавежскай пушчы, калі са спыненнем існавання Савецкага Саюза пагадзіліся і Украіна, і Расія — да гэтага кіраўніцтва Беларусі працягвала ўдзельнічаць у спробах рэанімаваць былую імперыю. Нават калі б Лукашэнка сапраўды быў адзіным дэпутатам, які прагаласаваў супраць ратыфікацыі пагадненняў, то выходзіць, што ён выступаў супраць незалежнасці Беларусі.

Аднак ні ў дзень галасавання па Белавежскіх пагадненнях, ні ў дзень абвяшчэння незалежнасці 25 жніўня 1991 года Лукашэнка не стаў рэгістравацца на сесіях. Так, у жніўні ён не галасаваў за прынятыя ў гэты дзень законы і выступіў супраць галасавання па дэкларацыі: на яго думку, гэта магло прывесці да эканамічных праблем.

Протокол одного из голосований депутатов Верховного Совета БССР в день провозглашения независимости Беларуси, 25 августа 1991 года. Рядом с фамилией Лукашенко пометка «Ад», то есть «адсутнічаў» — как депутат он не регистрировался на той сессии. Фото: скан страницы «Народной газеты»
Пратакол аднаго з галасаванняў дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР у дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі, 25 жніўня 1991 года. Побач з прозвішчам Лукашэнкі пазнака «Ад», то-бок «адсутнічаў» — як дэпутат ён не рэгістраваўся на той сесіі. Фота: скан старонкі «Народнай газеты»

То-бок насамрэч Лукашэнка не галасаваў па пытанні абвяшчэння незалежнасці краіны, галасаванне па Белавежскіх пагадненнях ён таксама прапусціў. Выходзіць, дзве ключавыя падзеі 1991 года, якія зафіксавалі стварэнне беларускай дзяржавы, у сапраўднасці ўвогуле прайшлі без яго ўдзелу.

Чытайце таксама