Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  8. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  9. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  10. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  14. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
Читать по-русски


/

Дзяржаўны канал АНТ паведаміў пра экстрадыцыю ў Беларусь затрыманага ў В’етнаме экс-байца палка Каліноўскага. Таксама раскрылі імя мужчыны. Ім аказаўся 34-гадовы Васіль Верамейчык, былы афіцэр беларускай арміі і баец ПКК, а таксама дэлегат Каардынацыйнай рады. Раней «Люстэрка» паведамляла пра затрыманне ў краіне Паўднёва-Усходняй Азіі аднаго з былых байцоў палка Каліноўскага.

Экс-боец Полка Калиновского Василий Веремейчик, которого задержали во Въетнаме и экстрадировали в Беларусь. Минск, 20 октября 2024 года. Скриншот видео ОНТ
Экс-баец палка Каліноўскага Васіль Верамейчык, якога затрымалі ў В’етнаме і экстрадыявалі ў Беларусь. Мінск, 20 кастрычніка 2024 года. Скрыншот відэа АНТ

У эфіры тэлеканала АНТ паказалі кадры экстрадыцыі ў Беларусь былога байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка. Раней «Люстэрка» паведамляла пра затрыманне ў краіне Паўднёва-Усходняй Азіі мужчыны, што служыў у беларускім добраахвотніцкім фарміраванні. Мы не называлі яго імені і краіны затрымання па просьбе сяброў, якія баяліся яго экстрадыцыі.

Начальнік следчага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі Беларусі Канстанцін Бычак паведаміў, што дэпартацыя Васіля Верамейчыка адбылася ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва на запыт КДБ. Прычына — ён знаходзіцца ў вышуку праз службу ў палку Каліноўскага. Дакладных датаў затрымання і выдачы ён не назваў.

У тэлеграм-канале «Блок Пракоп’ева — Ягорава» (Верамейчык — дэлегат Каардынацыйнай рады ад гэтай фракцыі) паведамляецца, што, паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, ён быў экстрадыяваны ў Беларусь 14 лістапада. Канал паведамляе, што фармальнай прычынай затрымання Верамейчыка была бойка.

Васілю Верамейчыку 34 гады, ён выпускнік Вайсковай акадэміі Беларусі, спецыялізацыя — ваенная псіхалогія і ідэалагічная праца ў войску. Служыў ва Узброеных сілах Беларусі, быў лейтэнантам запасу.

Пасля пратэстаў 2020 года Верамейчык з’ехаў ва Украіну, жыў у Львове. З першых дзён нападу Расіі Васіль пайшоў на фронт добраахвотнікам, потым далучыўся да палка Каліноўскага.

У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам пазбавіў Верамейчыка вайсковага звання. Пасля завяршэння службы ў палку Каліноўскага мужчына пераехаў з Украіны ў Літву. Але там яму адмовілі ў відзе на жыхарства праз ранейшую службу ў беларускім войску.

У траўні 2024 года Васіль Верамейчык быў абраны сябрам Каардынацыйнай рады 3-га склікання ад выбарчага спісу «Блок Пракоп’ева — Ягорава». Апошнім часам мужчына працаваў у сферы IT.

Чытайце таксама