Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  5. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  6. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  13. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  16. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  17. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  18. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


/

Дзяржаўныя газеты апублікавалі перадвыбарчыя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. «Люстэрка» вывучыла праграму Аляксандра Лукашэнкі. У ёй ён традыцыйна палохае пагрозай вайны, кажа пра планы больш супрацоўнічаць з Расіяй і памірыцца з Захадам. А таксама абяцае перайсці «да новай якасці жыцця кожнага беларуса».

Лукашенко на встрече с Путиным в Кремле 9 октября 2024 года. Фото: kremlin.ru
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным у Крамлі 9 кастрычніка 2024 года. Фота: kremlin.ru

«Зроблены сур’ёзны рывок»

Сама перадвыбарная праграма называецца «Время выбрало нас». У яе пачатку Лукашэнка традыцыйна нагадвае пра тое, што да ягонага кіравання Беларусь «стаяла ля краю сістэмнага крызісу дзяржавы». Але абышлося: мы «выстаялі» і"стварылі сваю, беларускую мадэль дзяржавы".

Гэты перыяд ён называе эпахальным і лічыць, што менавіта ў апошнія 30 гадоў беларусы «адчулі сябе нацыяй» і «занялі сваё „ганаровае месца сярод народаў“».

Дасягненні за час ва ўладзе Лукашэнка апісвае так: «Зроблены сур’ёзны прамысловы рывок. Беларускія тавары сталі вядомыя ў свеце. Цалкам вырашаная праблема харчовай і энергетычнай бяспекі».

Паводле Лукашэнкі, у краіне назапашаны магутны вайсковы патэнцыял, краіна развівае атамную энергетыку, замахнулася на засваенне космасу.

Аўтар праграмы не называе гэта сваёй асабістай заслугай: з ягоных словаў, «мы зрабілі гэта разам за вельмі кароткі прамежак часу і без залішніх рэсурсаў».

Таксама сярод поспехаў ён называе прарыўныя інавацыі, наяўнасць новых гандлёвых партнёраў, удасканаленне арміі і пашырэнне «сваёй суб’ектнасці ў свеце». А ў ліку выклікаў — войскі NATO ля межаў, пандэмію, беспрэцэдэнтныя санкцыі і «спробы разгайдаць нас знутры».

«Увесь свет вакол нас ахоплены агнём»

Гаворачы пра сучаснасць, Лукашэнка перш за ўсё згадвае пагрозу вайны. Паводле яго, задача цяпер — «утрымаць свет ад фатальнай прорвы вайны», «не даць разарваць краіну», а таксама не дапусціць, каб наступныя пакаленні гінулі маладымі за чужыя інтарэсы.

«З пункту гледжання геапалітыкі мы знаходзімся ў самым высокім за апошнія восем дзесяцігоддзяў пункце небяспекі — увесь свет вакол нас ахоплены агнём», — упэўнены кандыдат. Ён лічыць, што Беларусь спрабуюць адмяніць як краіну, унесці раскол у грамадства, падарваць адзінства і стабільнасць, але не згадвае, хто канкрэтна гэта робіць. Усе намаганні ён прапануе скіраваць на тое, каб «захаваць краіну».

«Унутры краіны склаўся кансэнсус адносна непахіснасці гэтага пастулату. Нашае грамадства бачыць бяспеку як звыклы ўстояны лад жыцця, без страху за будучыню сваю і нашых дзяцей, непарушную абарону ад пагрозаў унутры і звонку», — лічыць аўтар перадвыбарнай праграмы. Рашэннем ён называе моцную дзяржаўную ўладу.

Лукашэнка піша, што Беларусь не мае тэрытарыяльных прэтэнзій да іншых краін, нікому не пагражае і не плануе нападаў, прытрымліваючыся абарончай ваеннай палітыкі. Аднак у выпадку агрэсіі і ўварвання краіна гатовая абараняцца.

І першае абяцанне ў праграме звязанае з бяспекай: «Працягнуць фармаваць сучасныя ўзброеныя сілы, развіваць уласную вытворчасць перадавога ўзбраення, а таксама супрацоўнічаць з Расійскай Федэрацыяй у рамках падпісаных міжнародных дамоваў для забяспечання надзейных гарантый бяспекі».

«Працягнуць непахісную барацьбу з карупцыяй»

Лукашэнка згадвае адразу некалькі крокаў у сферы дзяржкіравання, якія скіраваныя на «новыя тэхналогіі, канкурэнтаздольныя вытворчасці, высокую якасць, нулявую бюракратыю і канчатковае выкараненне карупцыі». Вось яны:

  • правільна ўкараняць прынцыпы лічбавай эканомікі і інтэлектуальныя сістэмы кіравання вытворчасцю на базе айчыннага праграмнага забяспечання — «не для таго, каб быць у трэндзе, а для задавальнення нашых патрэбаў і запытаў»;
  • забяспечыць раўнамернае развіццё рэгіёнаў па прынцыпе «моцныя рэгіёны — моцная краіна», з захаваннем індывідуальнага падыходу да тэрыторый з улікам іх патэнцыялу, патрэбаў і самабытнасці. Трэба рэалізаваць праграму «адзін раён — адзін праект»;
  • завяршыць пераўтварэнне сельскай гаспадаркі ў высокатэхналагічную і канкурэнтаздольную галіну, а таксама прэстыжную сферу працы;
  • ліквідаваць залішнія патрабаванні і папяровы кантроль. «Да 2030 года 97% адміністрацыйных працэдур перавядзём у электронную форму. Створым адзіны анлайн-партал дзяржаўных паслуг», — гаворыцца ў яго праграме;
  • працягнуць непахісную барацьбу з карупцыяй, якая стварае перашкоды для развіцця эфектыўнай дзяржавы.

«Будзем будаваць масты для ўзаемаразумення»

Кандыдат піша, што «моцныя гэтага свету выбіраюць палігоны для распальвання канфліктаў і арганізацыі рэвалюцый». На яго думку, галоўны фактар стрымлівання ў гэтых умовах — маналітнасць нацыі.

«Там, дзе не атрымліваецца размаўляць на адной мове, будзем будаваць масты для ўзаемаразумення. Дыялог, а не раскол; пошук шляхоў для выбудоўвання адносін. На сумленных прынцыпах перагорнем старонку рознагалоссяў», — піша ён.

Аўтар праграмы лічыць, што «створаныя новыя каналы грамадска-палітычнай актыўнасці» забяспечваюць «удзел кожнага ў прыняцці дзяржаўных рашэнняў і выказванні меркаванняў». І асноўны такі канал — Усебеларускі народны сход.

Ён не згадвае нейкіх канкрэтных зменаў у будучыні ў гэтай сферы. Але абяцае стварыць «усе неабходныя ўмовы для таго, каб раскрыць ініцыятыву, дапамагчы кожнаму будаваць свой жыццёвы шлях і самарэалізавацца».

«Скіруем свае намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам»

Гаворачы пра замежную палітыку, Лукашэнка перш за ўсё абяцае працягнуць курс на паглыбленне стратэгічнага партнёрства з Расіяй і Кітаем. Згадвае і заходнія краіны, але адразу запэўнівае: адносіны сапсаваліся не праз яго.

«Скіруем свае намаганні на аднаўленне дыялогу з Захадам і нармалізацыю адносін з суседзямі, перапыненых не з нашай віны і не з нашай ініцыятывы. Гэтае супрацоўніцтва ўзаемавыгаднае», — гаворыцца ў праграме.

І яшчэ адзін напрамак — новыя рынкі ў Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. Лукашэнка абяцае засвойваць гэтыя рынкі і актыўна пашыраць сваю прысутнасць там, а таксама адкрыць «новыя магчымасці як удзельнікі БРІКС і ШАС».

«Прывабныя ўмовы жыцця грамадзян мусяць стаць візітоўкай Беларусі»

«Беларусь — дзяржава для народа, краіна, у якой хочацца жыць, — піша кандыдат Лукашэнка. — У аснове ўлады заўсёды была воля народа, яго патрэбы і глыбокая падтрымка. Дзяржава бачыць запыты кожнага. Прывабныя ўмовы жыцця грамадзян мусяць стаць візітоўкай Беларусі».

І дае наступныя абяцанні, звязаныя з сацыяльнай сферай:

  • захаваем нязменнымі прынцыпы сацыяльнай палітыкі ў адукацыі і медыцыне, падтрымку мацярынства, дзяцінства, пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
  • у найбліжэйшыя пяць гадоў палепшым наяўную транспартную структуру: пабудуем прамыя дарожныя сувязі «абласны цэнтр — раённы цэнтр — аграгарадок», адновім буйныя масты, палепшым стан асноўных аўтамабільных артэрый краіны. Да канца наступнай пяцігодкі палова дарожнага фонду будзе абноўленая і рэканструяваная;
  • зробім жыллё даступным, запусцім маштабную праграму будаўніцтва арэнднага жылля з перспектывай яго выкупу на прывабных умовах, захаваем дзяржаўную падтрымку падчас будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў, дзяцей-сірот і іншых уразлівых катэгорый грамадзян;
  • па ўсёй тэрыторыі краіны павысім якасць мабільнай сувязі і хуткасць інтэрнэту, у першую чаргу за кошт актыўнага ўкаранення тэхналогіі 5G;
  • дапоўнім мінімальныя сацыяльныя стандарты нарматывамі камфорту: у кожным населеным пункце павінныя быць даступныя транспарт, добраўпарадкаваныя вуліцы і пляцоўкі для адпачынку, хуткасны інтэрнэт, чыстая вада, электра- і газазабяспечанне, аб’екты культуры, спорту, гандлю і грамадскага харчавання.

Таксама аўтар перадвыбарнай праграмы нагадвае, што ў Беларусі абвясцілі «пяцігодку якасці». Паводле яго, гэта «квінтэсенцыя стратэгіі» ва ўсіх сферах. «Яе вынікам мусіць стаць пераход да новай якасці жыцця кожнага беларуса», — сцвярджае ён.

«Ім неўзабаве трэба будзе кіраваць дзяржавай»

«Дарагія выбаршчыкі! — звяртаецца Лукашэнка да чытачоў у фінальнай частцы публікацыі. — Перадвыбарная праграма — гэта не спіс абяцанняў, а мэты і задачы, якія трэба будзе выканаць разам з прэзідэнтам. Каб зрабіць нашае жыццё багацейшым, камфортнейшым і ў цэлым лепшым — для нас сёння і для будучых пакаленняў заўтра. Гэтыя ініцыятывы стануць асновай будучай пяцігодкі».

Паводле яго разлікаў, да 2030 года «новае пакаленне» складзе больш чым палову насельніцтва Беларусі. Так ён называе тых, хто нарадзіўся пасля 1994 года — то-бок «ужо ў суверэннай Беларусі» і пры ўладзе Лукашэнкі.

«Ім зусім хутка трэба будзе кіраваць дзяржавай. Ім мы павінныя перадаць незалежную, квітнеючую, мірную Беларусь і забяспечыць пераемнасць у развіцці краіны. Для гэтага ўжо многае зроблена, але і зрабіць трэба будзе яшчэ нямала. Давайце паспяхова завершым пачатае і зробім крок у будучыню разам!» — піша аўтар перадвыбарнай праграмы.

Чытайце таксама