Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  2. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  3. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  4. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  5. Беларусы раскупили уже три «Минск-арены» на концерт этих артистов, на очереди четвертая. Но с группой есть большой нюанс
  6. ISW: ВСУ продвинулись в Белгородской области, Россия перебрасывает резервные подразделения к границе для защиты от украинских атак
  7. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  8. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  9. У МУС Беларусі пракаментавалі навіну пра збіццё расійскага стэндапера
  10. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
  11. К чему привело тайное размещение ядерного оружия в другой стране: рассказываем, как самолет ВВС США сбросил атомную бомбу на Канаду
  12. СК ужо пагражае будучым удзельнікам замежных акцый да Дня Волі і паведамляе пра ператрусы па мітынгах 26 студзеня
Читать по-русски


/

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пройдзе 25 сакавіка, калі прадэмакратычныя беларусы адзначаюць Дзень Волі. Бо менавіта ў гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Лукашэнка мог выбраць любы іншы дзень для ўступлення на пасаду сёмы раз, але не зрабіў гэтага. Чаму? Спыталі ў палітычных аналітыкаў.

Александр Лукашенко на своей первой инаугурации в 1994 году. Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка на сваёй першай інаўгурацыі ў 1994 годзе. Скрыншот відэа беларускага тэлебачання

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

Палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі лічыць, што на выбар даты ўступлення Лукашэнкі на пасаду мог паўплываць комплекс фактараў. Эксперт нагадвае, яшчэ 27 лютага ў інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу палітык казаў, што праз тыдзень збіраецца ў Маскву на сустрэчу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Але ў выніку паехаў толькі праз два тыдні — 13 сакавіка.

— Відаць, гэта было звязана са шчыльным графікам Пуціна, таму пытанне пра дату інаўгурацыі магло вісець у паветры, — лічыць Класкоўскі. — А з ходам справы альбо сам Лукашэнка, альбо хтосьці з яго атачэння мог вырашыць прызначыць яе на 25 сакавіка, каб такім чынам насаліць «збеглым», як яны кажуць. У гэтым кантэксце злавеснае адценне набывае рэмарка [прэс-сакратаркі Лукашэнкі] Наталлі Эйсмант, якая 4 сакавіка сказала, што яны думаюць над тым, як упрыгожыць і разнастаіць гэтую цырымонію.

Аглядальнік Беларускай службы «Радыё Свабода» Юры Дракахруст прааналізаваў храналогію папярэдніх інаўгурацый Лукашэнкі. Гэтым разам яна пройдзе максімальна позна і ў апошні дазволены законам дзень.

— Думаю, логіка была такая, што калі ўжо зацягваць, то да канца, — лічыць аглядальнік. — Гэта спроба надаць іншае ідэалагічнае гучанне 25 сакавіка. Маўляў, «змагары» столькі гадоў адзначалі яго як Дзень Волі, а мы цяпер з яго зробім дзень сапраўднай незалежнасці, якую сімвалізуе інаўгурацыя Аляксандра Рыгоравіча.

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман называе рашэнне прызначыць цырымонію на 25 сакавіка «тактыкай дробных гадасцяў Аляксандра Лукашэнкі». І адзначае, што мэта — перахапіць павестку ў дэмсіл.

— Бо зразумела, якой яна будзе ў дэмакратычным спектры ў аўторак, пра што будуць думаць, пісаць і гаварыць, — разважае ён. — Ва ўладаў была велізарная колькасць магчымасцяў выбраць іншую дату, але яны на гэта не пайшлі. Яе праводзяць 25-га свядома. Хоць, здавалася б, вы ж пераможцы, усё ў вашых руках і пад кантролем.

Фрыдман упэўнены, што такія паводзіны — частка мадэлі існавання рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яны паказваюць, што барацьба з нязгоднымі па-ранейшаму адыгрывае для цяперашняга рэжыму важную ролю.

— Але нічога глабальнага, вядома, не адбудзецца, — упэўнены палітычны аналітык. — 25 сакавіка ўсё роўна застанецца ў гісторыі Беларусі Днём Волі, а дата ўступлення Лукашэнкі на пасаду забудзецца праз некалькі дзён.

Чытайце таксама