Папярэджанне пра неспрыяльныя гідраметэаралагічныя з’явы выпісалі на панядзелак сіноптыкі, перадае pogoda.by.
Ноччу па паўднёва-заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы.
Днём на большай частцы тэрыторыі абяцаюць моцныя дажджы, навальніцы і ўзмацненне ветру. Парывы будуць дасягаць 15−20 м/с. Падчас навальніц у асобных раёнах выпадзе град.
Па паўночным усходзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра складзе +30… +34°С.
Чытайце таксама