На двух буйных лідскіх прадпрыемствах — ААТ «Лідахлебапрадукт» і ААТ «Лакафарба» — прайшлі масавыя затрыманні, паведамляе тэлеграм-канал «Задержания, суды в Лиде».
Аблава прайшла напярэдадні, 6 верасня. Работнікаў «Лідахлебапрадукту» і «Лакафарбы» затрымлівалі за падпіскі і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
У прыватнасці, на ААТ «Лакафарба» затрымалі шэсць чалавек. Сёння, 7 верасня, іх ужо адпусцілі, прызначыўшы кожнаму штрафы на суму 10 базавых велічыняў (370 рублёў) і больш. Яшчэ каля 30 супрацоўнікаў «засталіся пад пытаннем».
Сёння раніцай у афіцыйным тэлеграм-канале «ААТ „Лакафарба“ г. Ліда» з’явіўся пост з патрабаваннем азнаёміцца са спісам «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфарма.