На шосты дзень ваенных дзеянняў паміж Ізраілем і Палестынай колькасць ахвяр канфлікту з абодвух бакоў перавысіла 2400 чалавек. Большасць загінулых — цывільныя асобы. У Ізраілі, сектары Газа і на Заходнім беразе ракі Іярдан праходзяць шматлікія пахаванні загінулых у выніку разні, учыненай ісламскімі баевікамі руху ХАМАС, і ізраільскіх авіяўдараў, якія адбыліся ў адказ на гэта. Трагічныя кадры наступстваў ваенных дзеянняў у рэгіёне — у фотарэпартажы ад агенцтва Reuters.
Людзі ў жалобе ля магілы Едэн Гез, якая загінула ад рук ісламскіх баевікоў ХАМАС падчас іх нападу на ўдзельнікаў музычнага фестывалю, Ашкелон, Ізраіль, 10 кастрычніка 2023 года. У выніку нападу на ўдзельнікаў фестывалю загінула не менш за 260 чалавек. Фота: ReutersСалдаты нясуць труну Адзі Зура — салдата, які загінуў падчас нападу на Ізраіль баевікоў ХАМАС з сектара Газа, вайсковыя могілкі на гары Герцля ў Ерусаліме, 11 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersБлізкія ў жалобе па вайскоўцу Ілі Бар Садэ, які загінуў ад рук ісламскіх баевікоў ХАМАС, на яго пахаванні ў Тэль-Авіве, Ізраіль, 9 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersЛюдзі ў жалобе на магіле вайскоўца Аміхая Ваніна, які загінуў ад рук баевікоў ХАМАС, на яго пахаванні на вайсковых могілках на гары Герцля ў Ерусаліме, 11 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersРодныя і блізкія ў жалобе на пахаванні ізраільскай пары, якая загінула ад рук ісламскіх баевікоў ХАМАС падчас іх нападу на ўдзельнікаў музычнага фестывалю, Кір'ят-Цівон, Ізраіль, 12 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersІзраільская вайскоўка на магіле салдата Адзі Зуру, які загінуў ад рук баевікоў ХАМАС, на яго пахаванні на вайсковых могілках на гары Герцля ў Ерусаліме, 11 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersІзраільскія салдаты нясуць труну салдата Ілі Бар Садэ, які загінуў ад рук ісламскіх баевікоў ХАМАС, на яго пахаванні ў Тэль-Авіве, Ізраіль, 9 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersПахаванне жыхароў Ізраіля, якія загінулі ад рук ісламскіх баевікоў ХАМАС, на вайсковых могілках на гары Герцля ў Ерусаліме, 11 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersСваякі і калегі палестынскіх журналістаў Саіда аль-Тавіла і Мухамада Собха, якія загінулі ў выніку ізраільскіх авіяўдараў, на жалобнай цырымоніі ў сектары Газа, 10 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersЛюдзі чакаюць, калі з лякарні вынесуць целы палестынцаў, якія загінулі падчас ізраільскіх авіяўдараў, каб сказаць над імі пахавальную малітву, сектар Газа, 12 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersСваякі Закарыі Абу Маамара, чальца палітычнага офіса ХАМАС, які загінуў у выніку ізраільскага авіяўдару, падчас яго пахавання ў Хан-Юнісе на поўдні сектара Газа, 10 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersІсламскія баевікі на пахаванні двух палестынцаў, якія загінулі ў сутыкненнях з ізраільскімі войскамі, недалёка ад Джэніна на Заходнім беразе ракі Іярдан, 11 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersЛюдзі выносяць целы палестынцаў з сям'і Самур, якія загінулі ў выніку ізраільскіх удараў. Пахаванне праходзіць на ўчастку ля дома, бо жыхары з цяжкасцю знаходзяць месца на могілках. Хан-Юніс, поўдзень сектара Газа, 12 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersЛюдзі ў жалобе на пахаванні 16-гадовага палестынца, які загінуў у сутыкненнях з ізраільскімі войскамі, недалёка ад Хеброна на Заходнім беразе ракі Іярдан, 12 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersЛюдзі ў жалобе на пахаванні палестынцаў, якія загінулі ў выніку ізраільскіх авіяўдараў, у горадзе Газа, 9 кастрычніка 2023 года. Фота: ReutersПахаванне чатырох палестынцаў, якія загінулі ў сутыкненнях з ізраільскімі пасяленцамі, недалёка ад Наблуса на Заходнім беразе ракі Іярдан, 12 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters