Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  2. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  5. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  6. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  7. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  8. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  13. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  14. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  15. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  16. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  17. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  18. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


/

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на мітынгу пасля інаўгурацыі ў прысутнасці прыхільнікаў падпісаў указ пра адмену 78 выканаўчых рашэнняў прэзідэнта Джо Байдэна, а таксама пра выхад ЗША з Парыжскага пагаднення.

Избранный президент США Дональд Трамп на встрече в резиденции посла Великобритании в Париже, Франция, 7 декабря 2024 года. Фото: Reuters
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы ў рэзідэнцыі амбасадара Вялікабрытаніі ў Парыжы, Францыя, 7 снежня 2024 года. Фота: Reuters

Перад падпісаннем ён заявіў, што «адменіць амаль 80 разбуральных і радыкальных выканаўчых актаў папярэдняй адміністрацыі», дадаўшы, што «ўсе яны стануць несапраўднымі цягам прыкладна пяці хвілін».

Сярод першых распараджэнняў Дональда Трампа:

  • увядзенне мараторыю на прыняцце бюракратамі новых нарматыўных актаў «да поўнага кантролю» над федэральным урадам;
  • прадпісанне федэральнаму ўраду наконт аднаўлення свабоды слова і адмены цэнзуры;
  • прыпыненне найму на дзяржаўную службу за выключэннем вайскоўцаў і некаторых іншых катэгорый;
  • распараджэнне, каб усе дзяржслужбоўцы неадкладна вярнуліся да працы ў офісах, адмовіўшыся ад дыстанцыйнага фармату;
  • распараджэнне, каб усе федэральныя ведамствы заняліся ліквідацыяй праблемы росту кошту жыцця;
  • забарона на выкарыстанне судовай сістэмы для пераследу палітычных апанентаў ранейшай адміністрацыі;
  • ліст у ААН пра выхад ЗША з Парыжскага пагаднення па клімаце.

Завяршыўшы зацверджанне дакументаў, Трамп кінуў у натоўп сваіх прыхільнікаў некалькі асадак, якімі ён падпісваў распараджэнні, перадае CNN. Пасля мерапрыемства ён скіраваўся ў Белы дом, каб падпісаць новыя ўказы.

У Белым доме ён падпісаў указ пра памілаванне ўдзельнікаў штурму Капітолія 6 студзеня 2021 года. Ён закране 1,5 тысячы чалавек.

Дональд Трамп таксама падпісаў указ пра выхад з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), дакумент апублікаваны Белым домам.

На думку новага прэзідэнта ЗША, яго краіна плаціць арганізацыі зашмат грошай у параўнанні з іншымі.

«Кітай, насельніцтва якога складае 1,4 млрд чалавек, складае 300% насельніцтва Злучаных Штатаў, аднак яго ўнёсак у СААЗ амаль на 90% меншы», — гаворыцца ў дакуменце.

Трамп падпісвае ўказ пра выхад ЗША з СААЗ і Парыжскага пагаднення ўжо другі раз.